Сардэчна запрашаем! Перад тым як стварыць сваю петыцыю на сэрвісе OnlinePetition.by, калі ласка ўдзяліце некалькі хвілін для азнаямлення з пажаданнямі і інструкцыямі. Гэтак жа вы можаце паглядзець пару тройку ўжо гатовых петыцый на гэтым сайце.
Цяпер, калі Вы зразумелі як усё працуе, падрыхтуйце вашу заяву і стратэгію. Сотні ці тысячы ці нават больш людзей будуць чытаць ваш тэкст на гэтым сайце, так што перад тым як стварыць петыцыю, калі ласка ўдзяліце гэтаму дастатковы час. Дрэнна сфармуляваныя петыцыі з арфаграфічнымі і граматычныя памылкамі будуць толькі ствараць збянтэжанасць у адносінах да аўтара петыцыі.
Праверка арфаграфіі гэта абавязковы мінімум! Мы рэкамендуем выкарыстоўваць праграмнае забеспячэнне для апрацоўкі тэксту, каб падрыхтаваць тэкст вашай заявы (які затым можна скапіяваць і ўставіць у гэтую форму, калі яна будзе гатова).
Пасля публікацыі петыцыі не рэдагуюцца. Бо як бы вы адчувалі сябе, калі б падпісаны вамі дакумент падвергнуўся рэдагаванню?