Падпісаць петыцыю   
9 из 10000 подписей
Праглядзець подпісы
Показать QR-код петиции
Платформа для петиций БайНета
Что вы хотите изменить?

Старшыні Брэсцкага гарадзкога выканаўчага камітэта, Рагачуку А.С., Старшыні Брэсцкага гарадзкога Савету дэпутатаў Красоўскаму М. В.

Назваць адну з пректуемых вуліц г. Брэста, імём Аляксандра Цвікевіча

Мы, жыхары г. Брэста, а гэтаксама грамадзяне Рэспублікі Беларусь, заклапочаныя нікчэмнаю колькасцю імёнаў беларускіх гармадзка-палітычных, культурных, вайсковых і навуковых дзеячоў у назвах вуліц, сквераў, бульвараў, паркаў ды прашпектаў нашага абласнога цэнтру.
Наш горад, роўна як і цалкам берасцейскі карай, быў «малой радзімай» для шматлікіх выбітных дзеячоў у гісторыі Беларусі. Адна з такіх асобаў - Аляксандр Цвікевіч – грамадзкі і палітычны дзеяч, філосаф, гісторык, дыпламат, публіцыст, прэм’ер-міністр Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1923-1925 г.г.
Акрамя таго, аўтарству Цвікевіча належыць фундаментальная навуковая праца “Западно-руссизм: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в.”, якая па актуальнасці праблематыкі і глыбіні даследвання не страціла свайго значэння ў сучаснасці не толькі як гістарыяграфічная крыніца, але і як твор, які ўтрымлівае пэўныя адказы на пытанні развіцця Беларусі і ў наш час.
Улічваючы значны ўзнёсак нашага земляка ў развіццё беларускай грамадзка-палітычнай думкі, навукі, дыпламатычных зносін і гісторыі нашай краіны, звяртаемся з патрабаваннем назваць адну з праектуемых вуліц г. Брэста імём Аляксандра Цвікевіча.

З павагай, ніжэйпадпісаныя

Петыцыя Назваць адну з пректуемых вуліц г. Брэста, імём Аляксандра Цвікевіча да Старшыні Брэсцкага гарадзкога выканаўчага камітэта, Рагачуку А.С., Старшыні Брэсцкага гарадзкога Савету дэпутатаў Красоўскаму М. В. была створана і напісана Александр Ахмач (arlekiner1@gmail.com). Гэтая петыцыя знаходзіцца на публічным інтэрнэт-серверы www.OnlinePetition.by. Уладальнікі службы і спонсары не звязаныя з пэтыцыяй. Па тэхнічных і іншых пытаннях звяртайцеся на webmaster@onlinepetition.by

ПОКАЗАТЬ ПОЛНОСТЬЮ QR-КОД

  Падпісаць петыцыю   
OnlinePetition.By - прадастаўляе магчымасць бясплатнага размяшчэння грамадскіх петыцый да свядомай грамадскасці для інфармацыйна-прапагандысцкай дзейнасці.